Жыровіцы, BY
Царква Сьвятога Юрыя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца на могілках колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Падлесная, 1А, уваходзіць у склад комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату.
Твор архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Слушать аудиогид: Свята-Георгіеўская царква, Жыровічы Бесплатно в WIP — включается сам по прибытии, даже с выключенным экраном